Информация о наличии (отсутствии) свободных мест в учреждениях дошкольного образования г. Минска.

Интерактивная карта.

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"ДЗІЦЯЧЫ САД № 78 г. МІНСКА"

функцыянуе з 1970г.

У ЦЯПЕРАШНІ ЧАС ВА ЎСТАНОВЕ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ФУНКЦЫЯНУЕ 10 ГРУП:

3 групы           ПЕРШАГА МАЛОДШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ (2-3 гады)

2 групы           ДРУГОГА МАЛОДШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ (3-4 гады)

2 групы           СЯРЭДНЯГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ (4-5 гадоў)

3 групы           СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ (5-6 гадоў)

Адукацыйную працу арганізуюць кваліфікаваныя педагогі, упэўненыя ва ўнікальнасці кожнага дзіцяці,якія даюць развіццё яго інтэлекту сумесна з развіццём яго асобы; працавальныя па Навучальнай праграме дашкольнай адукацыі з выкарыстаннем элементаў інавацыйных тэхналогій.

ДЭВІЗ КАЛЕКТЫВА: "Галоўная наша мэта - дзіця!"

ГАЛОЎНАЯ МЭТА КАЛЕКТЫВА: стварэнне спрыяльных умоў для гарманічнага развіцця дзіцяці - умацаванне яго здароўя, развіццё пазнавальных і творчых здольнасцяў, дапамога ў станаўленні асобы дзіцяці.

Для ўсебаковага расчынення творчага патэнцыялу індывідуальных здольнасцяў дзяцей створаны ўсе ўмовы. Маюцца: спартовая зала; музычная зала; кабінеты настаўніка-дэфектолага і педагога-псіхолага. Функцыянуюць аб'яднанні па інтарэсах (кружкi).

Важная роля адводзіцца прышчапленню выхаванцам асноў бяспекі жыццядзейнасці і навыкаў здаровага ладу жыцця. Для гэтага дашкольная ўстанова цесна супрацоўнічае з РАНС і РУУС Завадскога раёна, Установай аховы здароўя "22 гарадская дзіцячая паліклініка", і інш.