«Гучы беларуская мова!»
Сёння ў дзіцячым садзе адбылося свята-конкурс на лепшага чытальніка - «Гучы беларуская мова!».
У свяце-конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп. Усе дзеці вельмі імкнуліся прачытаць свой верш ярка і выразна. З дапамогай вершаў выхаванцы замацавалі свае веды аб Беларусі, аб яе прыродзе, аб жыхарах Беларусі, аб подзвігу народа ў гады вялікай айчыннай вайны.
Выступленне ўдзельнікаў адсочвала журы, і кожнага ўдзельніка праводзілі ўхвальнымі апладысментамі.
Кожны ўдзельнік свята-конкурсу быў узнагароджаны дыпломам і памятным падарункам.

