06.07.23
Купалле.

Купалле.

З мэтай далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да вытокаў народнай культуры ў ДУА "Дзіцячы садок №78 г. Мінска" арганізавана тэматычнае мерапрыемства "Купалле".

Напярэдадні выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, з традыцыйнымі забавамі нашых продкаў, даведаліся, што існавала шмат звычаяў, звязаных з вадой і агнём.

Разам з героямі свята, Лёшым і Русалачкай, хлопцы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, скакалі праз вогнішча, пускалі вянкі ў ваду, вадзілі карагоды, спявалі песні.

Свята атрымалася на славу!

Фотаматэрыялы