Беларускія народныя песні і пацешкі.

для дяцей ад 2 да 6 гадоў.

"Мышка, мышка, дзе была?"

— Мышка, мышка, дзе была?

— Была ў пана караля.

— Што рабіла? — Лыжкі мыла.

— А што далі? — Кавал сала.

— Дзе паклала? — Пад лаўкаю.

— Чым накрыла? — Халяўкаю.

— Дзе падзела? — Кошка з’ела.

***

 

"Верабейчык"

Верабейчык – цiу, цiу, цiу
Колас дзюбкай ухапiу
А таму што ен быу добры -
Па зярнятку усiм дзялiу...
Елi зерне усе са смакам -
Шчабяталi: дзякуй, дзякуй..

 

***

 

«Верабейчык»

Верабейчык скача, скача

Яму холадна, няйначай,

Бо мароз трашчыць,

Бо сняжок блiшчыць

 

***

 

"Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока",

Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока,
А дзе была далёка?

Была ў пана на таку,
Малаціла асаку.

Пані сына радзіла,
На коніка садзіла.

Конік вараненькі,
Панічок маленькі.

Ідзе конік да вады,
Шаўковыя павады

На шыі званочак,

Засынай сыночак.

***

"Ай, люлi-люлi-люлечкi"

Люлi-люлi-люлечкi

ПРыляцелi гулечкi.

Сталi яны буркаваць:

-Чым дзiцятка гадаваць?

-Пакармiце малачком,

Сладзенькiм пiражком

 

***

 

"Iшла каза"

Iшла каза рагатая, бадатая:

-Каго пападу,таго забаду!

Аленку папала,

Аленку забадала.

Будык-будык-будык!

 

***

 

"А ты, коцiнька-каток"

А ты, коцiнька-каток,

У цябе шэранькi хвасток.

Ты прыходзь к нам начаваць,

Будзеш Янку калыхаць.

А я шэраму катку

За работу заплачу –

Дам гарлачык малака

I кавалак пiрага.

 

***

 

"Апсiк, апсiк, каточак"

Апсiк, апсiк, каточак

Не хадзi ты у садочак,

I не тачы кветачак,

I не будзi дзетачак.

Няхай кветачкi цвiтуць,

Няхай дзетачкi заснуць.

Люлi, люлi, дзеткi, спаць,

А я буду калыхаць.

 

 

***

«Кую, кую ножку»

Кую, кую ножку

Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая.
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка
Ў новай кашулі
Да майго дзядулі.
Скоранька паеду,
Каб паспець к абеду.
Дзед дасць пiражочак
I сыру кусочак.

 

***

 

«Горкай, горкай горачкай»

Горкай, горкай горачкай,
Шоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.

Пратаптаў Ягорачка
Сцежачку да горачкі.

Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
І свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.

Горкай, горкай, горачкай
Шоў малы Ягорачка.

***

 

«У куце сядзіць мядзведзь»

У куце сядзіць мядзведзь,

Хустку вышывае,

А лісічка-невялічка

Хатку прыбірае.

А каток пячэ аладкі,

Масла падлівае.

Мышанятка жвава, гладка

Катку памагае.

 

***

«Іграў я на дудцы»

Іграў я на дудцы,

Седзячы на будцы.

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,

Ту-лю-лю!

Грае мая дудка,

Пяе весялушка.

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,

Ту-лю-лю!

Як зайграла дудка —

Прыбег скакаць Юрка.

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,

Ту-лю-лю!

А за Юркам Янка,

А за Янкам Танька.

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,

Ту-лю-лю!

 

***

 

«Бычок»

Ой бычок, мой бысенька,

Залатая лысiнка,

Бадлiвыя рогi,

Тупучыя ногi,

Ты пацiхеньку хадзi,

I дзiцятка не будзi.

 

***

 

«Кукарэку, певунок...»

Кукарэку, певунок,
Залаценечкі чубок,
Пад паветачку пайшоў,
Курку-рабку там знайшоў.
Пачаў курку пытаць,
Ці ўмее чытаць.
– Не чытаю, не пішу,
Толькі яйкі нясу.
Штодзень дзецям нашу
Аж па цэламу кашу.

 

***

 

«Ласачка, ласачка!..»

- Ласачка, ласачка!

Дзе была?

- У Бога.

- Што рабіла?

- Кросны ткала.

- Што зарабіла?

- Кусочак сала.

- Дзе ж тое сала?

- Кошка ўкрала.

- А дзе тая кошка?

- Пад печ пайшла.

- А дзе тая печ?

- Агонь спаліў.

- А дзе той агонь?

- Вада заліла.

- А дзе тая вада?

- Вол папіў.

- А дзе той вол?

- Доўбня ўбіла.

- А дзе тая доўбня?

- Шашукі паелі.

- А дзе тыя шашукі?

- Куры паклявалі.

- А дзе тыя куры?

- На мора паляцелі.

- А дзе тое мора?

- Красачкамі зарасло.

- А дзе тыя красачкі?

- Дзеўкі парвалі.

- А дзе ж тыя дзеўкі?

- Хлопцы пабралі.

- А дзе тыя хлопцы?

- На вайну пайшлі.

 

***

 

«Прыехала Каляда ўвечары»

Прыехала Каляда ў вазочку
Да на сівенькім канёчку.
Прыехала Каляда ўвечары,
Прывезла дудак рэшата.
Паставіла дудкі на стаўпе,
А сама села на куце.
Зайграйце, дудкі, тоненька,
Скачыце, дзяўчаткі, хорашанька.
А вы, хлопчыкі, пазірайце,
Сабе дзевачак выбірайце.

 

***

 

«Жавароначкі прыляціце»

Жавароначкі прыляціце
вясну красную прынясіце
каб сонейка засвяціла
каб снег белы растапіла
каб садзікі расквяціла

Жавароначкі прыляціце
цёпла лецейка прынясіце
а зімачку прыбярыце
бо зімачка надаела
нам хлебушкі пераела

Жавароначкі прыляціце
землю-матухну абудзіце
і дожджыкам напаіце
каб травачкі нарасціла
і волікаў накарміла.

 

***

 

«Сіўка-варонка»

— Сіўка-варонка!

Куды паляцела?

— К кавалю на двор.

— Нашто табе каваль?

— Косы каваць.

— Нашто табе косы?

— Траўку касіці.

— Нашто табе траўка?

— Каровак карміці.

— А нашто кароўкі?

— Млечка даіці.

— А нашто млечка?

— Сырцы ляпіці.

— А нашто сырцы?

— Пастухоў карміці.

— А дзе ж пастухі?

— На вайну пайшлі.

— Дзе тая вайна?

— Пасярод гумна.

 

***

 

 

«Ходзіць коцік па палях… “

Ходзіць коцік па палях,

Носіць сон у кашалях.

Ходзіць коцік па капусце,

Носіць сон у белай хусце.

Бабка коціка дагнала,

Сон для дзетачак забрала.

А ты, коця, вон, вон,

А на дзетак — сон, сон.

Літаратура сёдня

Сёдня ёсть шмат твораў беларускіх аўтараў, а таксама твораў, пераведзеных на беларускую мову з ўсіх моў свету. Сярод іх ёсць творы і сучасных аўтараў, і класікаў міравой літаратуры, і народныя, і аўтарскія казкі.

Для бацькоў, якія хочуць разам з дзецімі вывучаць родную беларускую мову, можна прапанаваць наступныя кнігі для чытання:

Серыя кніг "Малышова кніжка", "Малышовыя забавы" і "Малышовыя вершыкі" - 1 , 2 , 3 , 4 , 5 

"Прыгоды на сонечнай ферме. Начны пажар"

"Прыгоды на сонечнай ферме. Злодзеі на ферме"

"Брыдкае качаня"

"Як Месяц з Пеўнем пасварыліся"

"Калядная каша"

"Карлік Нос"

"Таямніцы нашага садка"

"Пацеркі і кроплі"

"Міколка-паравоз"

"Прыгоды Чыпаліна"

"Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў"

"Вожык і Заяц"

"Прыгоды барона Мюнхаўзэна"

"Прыгода павука"

"Смелая дзяўчынка"

"Бабуліны казкі"

Зборнік твораў "Чароўная краіна"

Зборнік "Чароўны кошык"

Зборнік "Залатая кніга казак"

Зборнік "Жыла-была казка"

Зборнік "Вялікая кніга казак"

Зборнік "Павучальныя казкі"

"Казачная карусель. Г. Х. Андэрсан. Найлепшыя казкі"

Зборнік "У госці да казкі"

"Мілаградскі конік"

"Сем гісторый пра воўка і вожыка"

"Вернісаж"

"Уліпкі"

"Пра Бусю, якi жыве на Беларусi"

"Паштарская казка"

"Небяспечная знаходка"

Таксама ёсць электронныя рэсурсы для самых маленькіх:

"Вясёлка"  - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

http://www.veselka.by/ 

"Нашыя дзеткі" - сайт з беларускімі творамі

http://dzietki.org/ 

Народныя казкі для дзетак

Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.
Усё гэта ёсць у казках.

Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.

Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Мы з задавальненнем працавалі над гэтым праектам, каб перадаць яго Вам — і мы спадзяемся, што прыгожыя і самабытныя беларускія казкі, якія Вы будзеце чытаць і слухаць разам з Вашымі дзецьмі, правы, якія Вы вывучыце разам з імі, і абавязкі, пра якія Вы пагаворыце, стануць яшчэ адным мастком узаемаразумення паміж двума такімі рознымі і цудоўнымі сусветамі — дзіцячым і дарослым.

Каб дапамагчы беларускім дреткам расці і развівацца, а так сама прывіць любоў да чытання на беларускай мове Дзіцячы фонд ААН (UNISEF) стварыў праект "Народныя казкі для дзетак".

Дзеці і іх бацькі могуць чытаць казкі і іграць ў гульні, якія знаходяцца ў свабодным доступ на сайце праекта.