Беларускія народныя песні і пацешкі.
для дяцей ад 2 да 6 гадоў.
"Мышка, мышка, дзе была?"
— Мышка, мышка, дзе была?
— Была ў пана караля.
— Што рабіла? — Лыжкі мыла.
— А што далі? — Кавал сала.
— Дзе паклала? — Пад лаўкаю.
— Чым накрыла? — Халяўкаю.
— Дзе падзела? — Кошка з’ела.
***
"Верабейчык"
Верабейчык – цiу, цiу, цiу
Колас дзюбкай ухапiу
А таму што ен быу добры -
Па зярнятку усiм дзялiу...
Елi зерне усе са смакам -
Шчабяталi: дзякуй, дзякуй..
***
«Верабейчык»
Верабейчык скача, скача
Яму холадна, няйначай,
Бо мароз трашчыць,
Бо сняжок блiшчыць
***
"Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока",
Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока,
А дзе была далёка?
Была ў пана на таку,
Малаціла асаку.
Пані сына радзіла,
На коніка садзіла.
Конік вараненькі,
Панічок маленькі.
Ідзе конік да вады,
Шаўковыя павады
На шыі званочак,
Засынай сыночак.
***
"Ай, люлi-люлi-люлечкi"
Люлi-люлi-люлечкi
ПРыляцелi гулечкi.
Сталi яны буркаваць:
-Чым дзiцятка гадаваць?
-Пакармiце малачком,
Сладзенькiм пiражком
***
"Iшла каза"
Iшла каза рагатая, бадатая:
-Каго пападу,таго забаду!
Аленку папала,
Аленку забадала.
Будык-будык-будык!
***
"А ты, коцiнька-каток"
А ты, коцiнька-каток,
У цябе шэранькi хвасток.
Ты прыходзь к нам начаваць,
Будзеш Янку калыхаць.
А я шэраму катку
За работу заплачу –
Дам гарлачык малака
I кавалак пiрага.
***
"Апсiк, апсiк, каточак"
Апсiк, апсiк, каточак
Не хадзi ты у садочак,
I не тачы кветачак,
I не будзi дзетачак.
Няхай кветачкi цвiтуць,
Няхай дзетачкi заснуць.
Люлi, люлi, дзеткi, спаць,
А я буду калыхаць.
***
«Кую, кую ножку»
Кую, кую ножку
Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая.
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка
Ў новай кашулі
Да майго дзядулі.
Скоранька паеду,
Каб паспець к абеду.
Дзед дасць пiражочак
I сыру кусочак.
***
«Горкай, горкай горачкай»
Горкай, горкай горачкай,
Шоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Пратаптаў Ягорачка
Сцежачку да горачкі.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
І свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай
Шоў малы Ягорачка.
***
«У куце сядзіць мядзведзь»
У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка-невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Масла падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.
***
«Іграў я на дудцы»
Іграў я на дудцы,
Седзячы на будцы.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,
Ту-лю-лю!
Грае мая дудка,
Пяе весялушка.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,
Ту-лю-лю!
Як зайграла дудка —
Прыбег скакаць Юрка.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,
Ту-лю-лю!
А за Юркам Янка,
А за Янкам Танька.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,
Ту-лю-лю!
***
«Бычок»
Ой бычок, мой бысенька,
Залатая лысiнка,
Бадлiвыя рогi,
Тупучыя ногi,
Ты пацiхеньку хадзi,
I дзiцятка не будзi.
***
«Кукарэку, певунок...»
Кукарэку, певунок,
Залаценечкі чубок,
Пад паветачку пайшоў,
Курку-рабку там знайшоў.
Пачаў курку пытаць,
Ці ўмее чытаць.
– Не чытаю, не пішу,
Толькі яйкі нясу.
Штодзень дзецям нашу
Аж па цэламу кашу.
***
«Ласачка, ласачка!..»
- Ласачка, ласачка!
Дзе была?
- У Бога.
- Што рабіла?
- Кросны ткала.
- Што зарабіла?
- Кусочак сала.
- Дзе ж тое сала?
- Кошка ўкрала.
- А дзе тая кошка?
- Пад печ пайшла.
- А дзе тая печ?
- Агонь спаліў.
- А дзе той агонь?
- Вада заліла.
- А дзе тая вада?
- Вол папіў.
- А дзе той вол?
- Доўбня ўбіла.
- А дзе тая доўбня?
- Шашукі паелі.
- А дзе тыя шашукі?
- Куры паклявалі.
- А дзе тыя куры?
- На мора паляцелі.
- А дзе тое мора?
- Красачкамі зарасло.
- А дзе тыя красачкі?
- Дзеўкі парвалі.
- А дзе ж тыя дзеўкі?
- Хлопцы пабралі.
- А дзе тыя хлопцы?
- На вайну пайшлі.
***
«Прыехала Каляда ўвечары»
Прыехала Каляда ў вазочку
Да на сівенькім канёчку.
Прыехала Каляда ўвечары,
Прывезла дудак рэшата.
Паставіла дудкі на стаўпе,
А сама села на куце.
Зайграйце, дудкі, тоненька,
Скачыце, дзяўчаткі, хорашанька.
А вы, хлопчыкі, пазірайце,
Сабе дзевачак выбірайце.
***
«Жавароначкі прыляціце»
Жавароначкі прыляціце
вясну красную прынясіце
каб сонейка засвяціла
каб снег белы растапіла
каб садзікі расквяціла
Жавароначкі прыляціце
цёпла лецейка прынясіце
а зімачку прыбярыце
бо зімачка надаела
нам хлебушкі пераела
Жавароначкі прыляціце
землю-матухну абудзіце
і дожджыкам напаіце
каб травачкі нарасціла
і волікаў накарміла.
***
«Сіўка-варонка»
— Сіўка-варонка!
Куды паляцела?
— К кавалю на двор.
— Нашто табе каваль?
— Косы каваць.
— Нашто табе косы?
— Траўку касіці.
— Нашто табе траўка?
— Каровак карміці.
— А нашто кароўкі?
— Млечка даіці.
— А нашто млечка?
— Сырцы ляпіці.
— А нашто сырцы?
— Пастухоў карміці.
— А дзе ж пастухі?
— На вайну пайшлі.
— Дзе тая вайна?
— Пасярод гумна.
***
«Ходзіць коцік па палях… “
Ходзіць коцік па палях,
Носіць сон у кашалях.
Ходзіць коцік па капусце,
Носіць сон у белай хусце.
Бабка коціка дагнала,
Сон для дзетачак забрала.
А ты, коця, вон, вон,
А на дзетак — сон, сон.
Народныя казкі для дзетак
Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.
Усё гэта ёсць у казках.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.
Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Мы з задавальненнем працавалі над гэтым праектам, каб перадаць яго Вам — і мы спадзяемся, што прыгожыя і самабытныя беларускія казкі, якія Вы будзеце чытаць і слухаць разам з Вашымі дзецьмі, правы, якія Вы вывучыце разам з імі, і абавязкі, пра якія Вы пагаворыце, стануць яшчэ адным мастком узаемаразумення паміж двума такімі рознымі і цудоўнымі сусветамі — дзіцячым і дарослым.
Каб дапамагчы беларускім дреткам расці і развівацца, а так сама прывіць любоў да чытання на беларускай мове Дзіцячы фонд ААН (UNISEF) стварыў праект "Народныя казкі для дзетак".
Дзеці і іх бацькі могуць чытаць казкі і іграць ў гульні, якія знаходяцца ў свабодным доступ на сайце праекта.
